1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

Рубрыка «Вучымся ў майстроў»

У часопісе «Адукацыя і выхаванне» з'явілася новая рубрыка «Вучымся ў майстроў», якая стане своеасаблівай пляцоўкай прэзентацыі перадавога педагагічнага вопыту і прафесійных знаходак. На яе старонках будуць прадстаўлены навукова-метадычныя, вучэбна-метадычныя, аналітычныя і інфармацыйныя матэрыялы, распрацаваныя членамі Асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў «Імкненне», якая ўяўляе сабой фарміраванне грамадскага аб'яднання «Беларускае педагагічнае таварыства» і на сённяшні дзень налічвае больш за 450 педагогаў. Сярод іх кандыдаты педагагічных навук, заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў, члены клуба «Крыштальны журавель», які аб'ядноўвае фіналістаў і пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».

Вядучая рубрыкі – Зубрыліна І.У., старшыня Асацыяцыі.

БПО в СМИ

Контакты

Юридический адрес:

ул. Советская, 18-144

220030, г. Минск

 

Контактное лицо

Юрченко Людмила Владимировна,

секретарь БПО

телефон: +375 17 311 22 50

E-mail: oobpo@yandex.ru